понедельник, 12 октября 2020 г.

Ратковіч Вікторыя Віктараўна стала ўдзельнікам рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

 Ратковіч Вікторыя Віктараўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2г Слоніма”, стала ўдзельнікам рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Настаўніца выступіла з працай пад назвай “Мужчынскія намінацыі асоб паводле роднасці і сваяцтва ў беларускіх прыказках (семантыка і асаблівасці ўжывання ў школе)”.

Практычная значнасць працы Ратковіч В.В. заключаецца ў тым, што матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаны пры выкладанні беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, а таксама могуць быць асновай для распрацоўкі і правядзення факультатыўных заняткаў, спецкурсаў, прысвечаных вывучэнню тэрміналогіі паводле роднасных і сваяцкіх сувязей.

У свой родны г.Слонім настаўніца прывезла дыплом трэцяй ступені.



Комментариев нет:

Отправить комментарий